Паліцыя расшыфравала тайны дакумент італьянскай мафіі (фота)

Тэкст быў запісаны невядомым алфавітам. Двое паліцыянтаў, якія захапляюцца разгадваннем красвордаў, здолелі расшыфраваць рукапіс. Пры гэтым яны не карысталіся дапамогай кампутарных тэхналогій. Затрыманы ўладальнік рукапісу пацвердзіў слушнасць расшыфроўкі, інфармуе газета La Repubblica.



Высветлілася, што ў дакуменце быў зашыфраваны тэкст своеасаблівай прысягі, якую давалі людзі, якія ўступалі ў арганізацыю 'Ndrangheta. Між іншым, там ёсць і такія сказы: "Гуляючы па беразе мора, я бачыў траіх старых маракоў на чоўне, якія спыталі, чаго я шукаю... Як пазнаць маладога чалавека гонару? Па залатой зорцы на лбе, па рыцарскім крыжу на грудзях і па залатой галіне ў руках".

Фота — La Repubblica

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі