Паліцыя адпусціла затрыманага па падазрэнні ў наездзе на людзей у Берліне

Паліцыя адпусціла затрыманага па падазрэнні ў наездзе на людзей у Берліне

Берлінская паліцыя адпусціла мужчыну, затрыманага па падазрэнні ў тым, што ён кіраваў грузавіком, які 19 снежня ўрэзаўся ў натоўп на калядным кірмашы ў Берліне.

Як перадае Бі-Бі-Сі, праваахоўнікі органы не змаглі пацвердзіць, што менавіта ён кіраваў грузавіком. Яны працягваюць пошукі кіроўцы. Раней кіраўнік берлінскай паліцыі ўжо выказваў сумнеў, што яны затрымалі таго, хто ўчыніў напад.

Нагадаем, што трагічнае здарэнне адбылося 19 снежня. Грузавік з металічнымі балванкамі ўрэзаўся ў натоўп на калядным кірмашы. Пры гэтым 12 чалавек загінулі, а 48 атрымалі разнастайныя траўмы. Нямецкія ўлады лічаць, што грузавік быў накіраваны наўмысна.

На пасажырскім сядзенні аўтамабіля паліцыя знайшла мёртвага чалавека. Кіроўцы ў машыне не было — ён уцёк адразу пасля здарэння.

Мёртвым чалавекам у кабіне аўто быў стрыечны брат уладальніка грузавіка, зарэгістраванага ў Польшчы. Арыэль Жураўскі апазнаў свайго сваяка Лукаша Урбана па фатаграфіі, паказанай паліцыяй. Урбан працаваў кіроўцам фураў, яму было 37 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі