Палажанка – на волі, Азарка, Дубскі і Жукаў – за кратамі

У горадзе Нясвіж Мінскай вобласці за кратамі ў раённым аддзеле ўнутраных спраў знаходзяцца маладафронтаўцы Наста Азарка, Арцём Дубскі і Аляксандр Жукаў. Іх, а таксама Насту Палажанку, якую ўжо вызвалілі як непаўнагадовую, міліцыянты затрымалі мінулай ноччу. Маладыя людзі зрабілі надпіс на плоце “Беларусь – гэта святое!” і распаўсюджвалі ўлёткі.
Вось што распавяла “Еўрарадыё” адразу пасля вызвалення Наста Палажанка:

“У Нясвіжскім РАУС мы аказаліся каля гадзіны начы і толькі а 9-й раніцы яны вырашылі, што з намі рабіць і пачалі складаць пратаколы”.

Маладых людзей міліцыянты абвінавацілі ў хуліганстве. Аднак сёння суд над імі не адбыўся. Вось што гаворыць Палажанка:

“У нас аднолькавыя пад капірку пратаколы. Проста з-за таго, што я непаўнагадовая, мяне чакае адміністрацыйная камісія, а іх, на жаль, усё ж такі суд у панядзелак. Але я спадзяюся на аднолькавы вынік, што гэта будзе штраф, а не турэмнае зняволенне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі