Пакупнік у сталічнай краме запатрабаваў бясплатнае піва за няправільны чэк

Пакупнік у сталічнай краме запатрабаваў бясплатнае піва за няправільны чэк

Кур’ёзны выпадак адбыўся ў адной з крамаў “Белмаркет” у мінулую нядзелю. Пакупнік, які назваўся Дзянісам, набываў 33 бутэлькі піва па цане 10 900 рублёў за адну бутэльку. На касе яму прабілі тавар па 12 500. У выніку пакупнік запатрабаваў аддаць яму піва бясплатна і спаслаўся на лозунг крамы: “Калі цэннік на паліцы адрозніваецца ад цэнніка на касе, мы дамо вам гэты тавар бясплатна!”

Супрацоўнікі крамы прынеслі прабачэнні пакупніку і спаслаліся на чалавечы фактар. Яны гатовыя былі аддаць пакупніку розніцу, але ён вырашыў ісці да канца і выклікаў міліцыю. Аднак праваахоўнікі сказалі, што гэта не іх праблемы.

Тым часам кіраўніцтва крамы ў каментары Onliner.by заявіла, што Дзяніс проста хітраваў з цэннікам. На касе ён паказаў цэннік, датаваны вераснем, хоць з таго часу кошт памяняўся. Такія выпадкі здараюцца: пакупнікі здымаюць цэннікі з паліцаў, носяць іх нейкі час, а пасля пераацэнкі паказваюць касіру і патрабуюць бясплатны тавар.

У сваю чаргу юрысты лічаць, што абяцанні, якія даюць пакупнікам, нельга разглядаць як публічную аферту — гэта ўсяго толькі рэклама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі