Пакуль Зяленскі быў у Ізюме, яго родны горад абстралялі ракетамі

Пакуль Уладзімір Зяленскі сёння наведваў вызвалены Ізюм, раійскія войскі нанеслі ўдар па Крывым Рогу — родным горадзе ўкраінскага прэзідэнта.

"Сем крылатых ракет Х-22 выпушчана з самалётаў стратэгічнай авіяцыі. Пацэлілі па аб'ектах крытычнай і транспартнай інфраструктуры, істотна пашкоджаныя гідратэхнічныя збудаванні з мэтай стварэння надзвычайнай сітуацыі, сацыяльнага напружання, псіхалагічнага ціску", — паведамляюць у Аператыўнай групе войск "Кахоўка".

Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі няма. Аднак некалькі раёнаў горада засталіся без водазабеспячэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.