Пахаванне Ірыны Казулінай верагодна пройдзе 26 лютага

Пахаванне Ірыны Казулінай, жонкі палітвязня Аляксандра Казуліна, верагодна пройдзе 26 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. Нагадаем, Ірына Казуліна якая хварэла на рак малочнай залозы, памерла ўчора вечарам на 49-м годдзе жыцця.

Цяпер вырашаецца пытанне, каб Аляксандр Казулін, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”, змог прыехаць на пахаванне жонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі