Пагромы ў Кыргызстане пачаліся пасля візіту беларускіх экспертаў?

Такую версію выказаў агенцтву REGNUM расійскі палітолаг Юры Салазобаў. Па яго словах, наўпрост казаць пра датычнасць афіцыйнага Мінску да беспарадкаў на поўдні Кіргізіі не варта. "Аднак ёсць інфармацыя, што шэраг прадстаўнікоў беларускай паліталагічнай супольнасці на момант пачатку беспарадкаў знаходзіўся ў Кыргызстане з неафіцыйным візітам", - падкрэсліў эксперт. Па словах Салазобава, гэта былі прадстаўнікі Беларусі, вельмі блізкія да афіцыйнага Мінску.

Разам з тым эксперт заявіў, што не лічыць, нібыта Мінск з'яўляецца галоўным дырыжорам цяперашняй нестабільнасці ў Кыргызстане. На яго думку, нестабільнасць у Кыргызстане сыходзіць ад Злучаных Штатаў Амерыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі