Вы тут

"Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг на выставе ў Мінску (фота)

sb.by

12 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 25-м угодкам прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На некаторых арыгінальных дакументах і выданнях можна пабачыць герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг, якія былі дзяржаўнымі ў 1991-1995 гадах.

На выставе прадстаўленыя і выданні Канстытуцыі БССР. У 1927 годзе яе выдалі на чатырох мовах — беларускай, рускай, польскай і на ідыш.