Падзея: "Вояджэр-1" запісаў гучанне міжзорнай плазмы (аўдыё)

"Гэта гістарычны момант!", — кажа амерыканскі навуковец Дон Гарнэт. Ён і яго калегі аналізавалі дадзеныя, атрыманыя з зонда, які зафіксаваў ваганні электрычных палёў у плазме вакол "Вояджэра", прычынай якіх былі выкіды на Сонцы.



Дзякуючы атрыманым звесткам, спецыялісты з NASA засведчылі, што зонд выйшаў за межы геліёсферы, якая запоўненая сонечным ветрам, і знаходзіцца ў міжзорнай прасторы.



Ваганні ў плазме мелі гукавую частату і былі пераўтвораныя ў гукі, інфармуе РІА "Новости".
 

Сам гістарычны "крок" быў зроблены "Вояджэрам-1" яшчэ ў жніўні 2012 года. Тады некаторыя навукоўцы заяўлялі, што мяжа геліёсферы пераадоленая, але NASA заявіла, што рабіць такія высновы перадчасна. На працягу года праводзіліся даследаванні, якія пацвердзілі — першы штучны аб'ект з Зямлі апынуўся ў міжзорнай прасторы.
 

Місія зонда "Вояджэр-1", які выйшаў у міжзорную прастору, не скончана — апарат працягне працаваць яшчэ каля 10 гадоў і зможа вырашыць мноства новых навуковых задач, заявіла журналістам менеджар праекта ў Лабараторыі рэактыўнага руху NASA Сюзана Дод.


Зонд "Вояджэр-2" можа перасекчы мяжу геліёсферы прыкладна на тры гады пазней свайго "блізнюка", "Вояджэра-1", хоць не выключаны сюрпрызы, сказаў навуковы кіраўнік праекта Эд Стоўн.

Міжпланетны зонд NASA "Вояджэр-1" быў запушчаны 36 гадоў таму.
 

Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі