Навукоўцы: касмічны зонд яшчэ не выйшаў за Сонечную сістэму

Учора з'явілася інфармацыя, што ён ужо ў міжзорнай прасторы. Атрымлівалася, што зонд стаў першым у гісторыі штучным аб'ектам, які выляцеў за межы Сонечнай сістэмы. Адзначым, што падобныя сцверджанні з'яўляліся і летась (гл. відэа).

Аднак загадчык лабараторыі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай Акадэміі навук Уладзіслаў Ізмадзенаў мяркуе, што ўпэўнена казаць пра выхад "Ваяджэра-1" у міжзорную прастору яшчэ нельга. У дадзеных, якія перадае зонд, няма рашаючага сведчання — прыкметаў прысутнасці міжзорнага магнітнага поля, адзначае РІА "Новости". Прадстаўнікі NASA таксама лічаць перадчаснымі заявы пра выхад касмічнага зонда за межы Сонечнай сістэмы.

Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі