Падзея: касмічны зонд упершыню выйшаў за межы Сонечнай сістэмы (відэа)
Міжпланетны зонд NASA "Ваяджэр-1" быў запушчаны 35 гадоў таму.
Ён стаў першым у гісторыі штучным аб'ектам, які выляцеў за межы Сонечнай сістэмы, паведамляе РІА "Новости".
Навукоўцы сведчаць, што дадзеныя, якія прыходзяць з зонда, паказваюць такія характарыстыкі вадарода і гелія, якія адпавядаюць міжзорнай прасторы.
Адзначым, што мяжой Сонечнай сістэмы лічыцца так званая геліясфера, якая залежыць ад уздзеяння Сонца.
Фота — NASA