Сонны Тур: навошта Лукашэнка стаў старшынём "партыйнага калгасу" — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман

Усё ж не зусім меў рацыю прапагандыст Тур, калі разважаў пра "крэпкі стул Лукашэнкі". І што ён — адзін. Відаць, аднаго крэсла (ці стула) Лукашэнку недастаткова, пра што б ні ішла размова: пра "стул" геапаліалітычнага выбару ў выглядзе адзінага расійскага кірунка ці пра "стул" улады. Як доказ — Лукашэнка "пагадзіўся" заняць крэсла "старшыні Усебеларускага народнага сходу". Таго самага, дэлегатаў якога народ насамрэч не абіраў і ў неабходнасці якога ёсць вялікія сумневы ва ўсіх.

Ці было нечаканым "абранне" Лукашэнкі на пасаду старшыні УНС і навошта яму гэта патрэбнае? Што цікавага адбываецца на выбарах у Каардынацыйную раду і ці зробіцца гэты орган у выніку выбараў уплывовай структурай? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі