Вы тут

Падлеткі-правапарушальнікі высадзілі ў Мінску алею шчырасці, дабрыні, надзеі

Інспектары па справах непаўналетніх максімальна ўцягваюць падлеткаў у розныя мерапрыемствы / "Мінск-Навіны"​

Падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх, высадзілі ў Мінску кляновыя алеі, паведамляе "Мінск-Навіны".

"Алея шчырасці, дабрыні, надзеі" знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Якубава і Пляханава. Разам з падлеткамі дрэвы высаджвалі супрацоўнікі сталічнай міліцыі і работнікі "Зелянбуда" Ленінскага раёна Мінска.

Часцей за ўсё непаўналетнія трапляюць у поле зроку міліцыі за распіццё спіртных напояў, хуліганства і дробныя крадзяжы. Інспектары імкнуцца максімальна ўцягваць іх у розныя грамадскія мерапрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.