Вы тут

Падлетка, які збег са школы-інтэрната ў Гарадзеі, знайшлі ў Смаленску

На гэтым цягніку юнак дабраўся да Смаленска / klops.ru

17-гадовага Паўла Шчарбакова, які збег са школы-інтэрната ў Гарадзеі, знайшлі ў Смаленску. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, у Расію хлопец прыехаў на цягніку Калінінград — Масква. У яго не было квітка, таму з цягніка яго знялі і перадалі паліцыі, а адтуль — на радзіму.

Шчарбакоў расказаў, што некалькі дзён таму ён накіраваўся ў Мінск і быў у свайго таварыша, з якім пазнаёміўся ў інтэрнэце. А пасля яны разам паехалі ў Маскву — таварыш запрасіў на сваё лецішча. У яго квіток быў, таму ён паехаў далей. А вось беларусу давялося даваць тлумачэнні наконт свайго падарожжа.

Юнак кажа, што не хацеў вучыцца і ён сышоў са школы "ў пошуках свабоды". Яго ўжо вярнулі назад у навучальную ўстанову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.