Вы тут

Падчас трэніроўкі футбалістаў на стадыёне "Дынама-Юні" бегаў заяц

Узрушаючая хуткасць, добрая фізічная форма і выдатнае бачанне поля / Скрыншот з відэа дынамаўцаў

Падчас трэніроўкі футбалістаў на стадыёне "Дынама-Юні" бегаў... заяц. Відэа кур'ёзнага здарэння ў сацсетках змясціла прэс-служба мінскіх дынамаўцаў (менавіта яны там трэніраваліся) з жартаўлівым каментаром: "...Прыбыў новы гулец на прагляд! Трэнерскі штаб ужо адзначыў узрушаючую хуткасць гульца, добрую фізічную форму, а таксама выдатнае бачанне поля".

Менавіта на "Дынама-Юні" федэрацыя футбола вырашыла правесці матч за Суперкубак Беларусі паміж "Шахцёрам" і БАТЭ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.