Падчас серыі выбухаў на курортах Тайланда загінулі 4 чалавекі

Падчас серыі выбухаў на курортах Тайланда загінулі 4 чалавекі

Падчас серыі выбухаў на папулярных курортах поўдня Тайланда загінулі 4 чалавекі, дзясяткі чалавек былі параненыя. Шэсць выбухаў адбыліся ў гарадах Сурат Тхані і Хуанін, на востраве Пхукет, інфармуе ВВС. У турыстычным горадзе Хуанін адбыўся двайны тэракт. Выбуховыя прыстасаванні былі закладзеныя ў кветнікі, яны ўзарваліся з інтэрвалам 30 хвілін. Сапёры знайшлі адну бомбу, якая не выбухнула.

Адзначаецца, што сярод пацярпелых ёсць каля дзясятка замежнікаў. Беларускія дыпламаты высвятляюць, ці ёсць сярод іх нашы суайчыннікі.

Адказнасць за тэракты пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі