Падчас рэканструкцыі бою 1941-га глядач напаў на "немца" і адбіраў аўтамат
!["Немец", хуліган і "міліцыянер" / Скрыншот з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/50_1.jpg.webp?itok=D_3B8u8Z)
"Немец", хуліган і "міліцыянер" / Скрыншот з відэа
Падчас нядаўняй рэканструкцыі бою 1941-га міліцыянераў з нямецкімі войскамі каля вёскі Гаі Магілёўскага раёна адбыўся кур'ёзны інцыдэнт. Як піша "Зеркало", у нейкі момант мужчына-глядач наблізіўся да аднаго з "немцаў", які сядзеў каля дрэва, і пачаў наносіць удары нагамі, паспрабаваў адабраць аўтамат. Хулігана ад пацярпелага адцягнуў "міліцыянер", таксама ўдзельнік рэканструкцыі.
Відэа з'явілася ў адным з тг-каналаў, блізкіх да сілавікоў.
![Падчас рэканструкцыі бою 1941-га глядач напаў на "немца" і адбіраў аўтамат](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/_dsc1962_1.jpg.webp?itok=fqetn-R8)
![Падчас рэканструкцыі бою 1941-га глядач напаў на "немца" і адбіраў аўтамат](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/_dsc1967_0.jpg.webp?itok=lh4vX0iL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.