Падчас пажару ў адэскім лагеры дзяўчынка вывела з будынка 8 дзяцей

Падчас пажару ў адэскім лагеры дзяўчынка вывела з будынка 8 дзяцей

Падчас пажару ў адэскім дзіцячым лагеры “Вікторыя” дзяўчынка вывела з ахопленага агнём будынка 8 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў. Сама Кацярына Ной (яна старэйшая за іх, пра яе ўзрост інфармацыі пакуль няма) атрымала апёкі ног і дыхальных шляхоў, знаходзіцца ў бальніцы. Калі пацярпелую туды прывезлі, яна страціла прытомнасць і дзяўчынку адправілі ў рэанімацыю. Цяпер ёй ужо лепш. Вядома, што Кацярына з’яўляецца ўдзельніцай харэаграфічнага ансамбля, інфармуе сайт dumskaya.net.

Пажар на тэрыторыі дзіцячага лагера ў Адэсе здарыўся позна ўвечары 15 верасня. Трое дзяцей загінулі, дваіх шпіталізавалі. Відавочцы кажуць, што падчас пажару дзеці выскоквалі з вокнаў драўлянага будынка, які ахапіў агонь (у ім было 42 дзіцяці). Распачатая крымінальная справа па факце парушэння патрабаванняў пажарнай бяспекі, затрыманы дырэктар лагера і адна з выхавальніц. У сувязі з гібеллю дзяцей 16-17 верасня ў Адэскай вобласці была абвешчана жалоба.

Падчас пажару ў адэскім лагеры дзяўчынка вывела з будынка 8 дзяцей
Кацярына Ной у бальніцы. Фота: dumskaya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі