Падчас матчу Аргенціна-Нігерыя Марадону стала кепска

Легендарнаму футбалісту Дыега Марадону стала кепска падчас прагляду матчу групавога этапу чэмпіянату свету паміж зборнымі Аргенціны і Нігерыі, перадае Бі-Бі-Сі.

Матч, нагадаем, завяршыўся перамогай аргенцінскай зборнай — 2:1. У 1/8 фіналу аргенцінцы паспаборнічаюць з камандай Францыі.

57-гадовы Марадона, які з'яўляецца старшынёй праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама", змог сысці з трыбуны стадыёна толькі з дапамогай таварышаў. Відавочцы адразу ж паведамілі пра гэта ў сацсеткі.

Дарэчы, падчас гульні Марадона вельмі эмацыйна рэагаваў на ўсё, што адбываецца на полі. Пасля другога гола, забітага аргенцінцамі ён нават паказаў абразлівы жэст, што трапіла і ў тэлетрансляцыі. 

У падтрыбунным памяшканні аргенцінца абследавала брыгада хуткай дапамогі. Шпіталізацыя яму не спатрэбілася, і Марадона самастойна сышоў са стадыёна.

Чакаецца, што ў сераду легендарны футбаліст наведае матч паміж зборнымі Бразіліі ды Сербіі.