Падчас матча хуліганы знялі з футбаліста майку і трусы

Падчас футбольнага матча на поле выбеглі агрэсіўныя заўзятары, якіх не змаглі спыніць сцюарды. Мужчыны падбеглі да аднаго з гульцоў і пад пагрозай гвалту знялі з яго майку ды гульнявыя трусы.

"Спачатку я хацеў абараняцца, але іх было трое, я ўсё ім аддаў і бездапаможна сышоў", — цытуе словы футбаліста РІА "Новости". Паведамляецца, што паліцыя здолела вярнуць пацярпеламу скрадзеныя рэчы. Ці былі затрыманыя зламыснікі, невядома. Дарэчы, каманда футбаліста, якога распранулі, у выніку прайграла.

Адзначаецца, што гэта першы выпадак у гісторыі аргентынскага футбола, калі гульца абрабавалі на футбольным полі падчас матча.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі