Падчас футбольнага матчу Егіпет — Саудаўская Аравія памёр тэлекаментатар

Падчас футбольнага матчу Егіпет — Саудаўская Аравія памёр тэлекаментатар

Падчас футбольнага матчу чэмпіянату свету Егіпет — Саудаўская Аравія памёр егіпецкі тэлекаментатар Абдрахім Мухамед Негм. Калі яго каманда прайграла (1:2, рашаючы гол быў забіты ў даданыя да асноўнага часу хвіліны), у Негмы здарыўся сардэчны прыступ. Лекары не змаглі выратаваць мужчыну.

Вядома, што на чэмпіянаце свету ў Расіі Абдрахім Мухамед Негм каментаваў усе тры матчы зборнай Егіпта. Як вядома, яна не выйшла ў плэй-оф і вяртаецца на радзіму. Негм вядомы не толькі як тэлекаментатар, але і як былы футбаліст і футбольны трэнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі