Падчас акцыі "Рукі пераменаў" у цэнтры Мінска прайшлі жорсткія затрыманні

Затрыманні ў цэнтры Мінска
Затрыманні ў цэнтры Мінска

Увечары 8 жніўня ў цэнтры Мінска прайшла акцыя "Рукі пераменаў". Кіроўцы сігналілі, высоўвалі з вокнаў рукі з белымі бранзалетамі і ўключалі песню "Пераменаў!". Акцыя пачалася ў 19:00 і павінна была працягнуцца некалькі хвілін, але аўтамабілісты на праспекце Незалежнасці працягвалі сігналіць каля двух гадзін.

Адразу пасля пачатку акцыі ў раёне станцыі метро "Кастрычніцкая" з'явіўся серабрысты мікрааўтобус без нумароў. Супрацоўнікі АМАП у форме і ў цывільным адзенні затрымалі некалькіх мінакоў і як мінімум аднаго веласіпедыста (ровар таксама запіхалі ў бус). Хапун трапіў на відэа.

Да пачатку галасавання ў асноўны дзень прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі заставалася 12 гадзін...

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі