У Маскве затрыманы падазраваны ў збіцці падпалкоўніка ФСБ, ён прыехаў з Беларусі

У Маскве затрыманы падазраваны ў збіцці падпалкоўніка ФСБ, ён прыехаў з Беларусі

Падазраваны ў збіцці падпалкоўніка ФСБ РФ прыехаў у Маскву з Беларусі. Затрыманаму 29 гадоў, ён нідзе не працуе, інфармуе ТАСС. Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю ў цэнтры расійскай сталіцы. Невядомыя кінулі бутэльку ў службовы аўтамабіль Skoda афіцэра ФСБ. Калі ён з яго выйшаў, на яго напалі і збілі. Аднак медыцынская дапамога пацярпеламу не спатрэбілася. Вядома, што ён працуе старшым аператыўным упаўнаважаным па асабліва важных справах Упраўлення "К" ФСБ.

Пра затрыманне падазраванага ў нападзе стала вядома 12 лютага. З ім працуюць праваахоўнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі