Падазраваны па "наркатычнай" справе спрабаваў уцячы ва Украіну

Падазраваны па "наркатычнай" справе спрабаваў уцячы ва Украіну

Падазраваны па "наркатычнай" справе спрабаваў уцячы ва Украіну, але быў затрыманы памежнікамі ў Кобрынскім раёне. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося 2 жніўня. На заставе "Дзівін" спрацаваў сігналізацыйны комплекс. Нарад знайшоў сляды невядомага, якія вялі ў бок мяжы. Парушальніка паспелі затрымаць пры спробе нелегальнага пераходу праз мяжу. Ім аказаўся 24-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці.

Малады чалавек ухіляўся ад следства па справе аб "незаконным абароце наркатычных сродкаў" і быў аб'яўлены ў вышук. Яго перадалі кобрынскім міліцыянерам. Таксама маладога чалавека чакае пакаранне за спробу парушэння дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі