Падазраванага ў двайным забойстве ў Бабруйску прывязуць у Мінск

Падазраванага ў двайным забойстве ў Бабруйску прывязуць у Мінск

Падазраванага ў двайным забойстве ў Бабруйску прывязуць у Мінск для правядзення экспертызы, паведамляе тэлеканал АНТ. Адзначаецца, што горад у шоку ад таго, што адбылося 20 ліпеня. Як інфармавала Еўрарадыё, 36-гадовы мужчына разам з жанчынамі ва ўзросце 26 і 27 гадоў адпачываў у адной з забаўляльных устаноў (яны распівалі алкагольныя напоі), а пасля запрасіў да сябе дахаты. Праз нейкі час на лінію 102 патэлефанавала невядомая жанчына, якая прасіла аб дапамозе. Паводле яе слоў, яна разам з сяброўкай замкнулася ў ваннай у кватэры дома па вуліцы Лынькова, а ў дзверы ломіцца мужчына. На жаль, дакладнага адрасу жанчына не ведала, а нумар кватэры назвала памылковы. Калі міліцыя знайшла кватэру, у ваннай былі трупы жанчын са слядамі гвалтоўнай смерці (яны былі забітыя ўдарамі нажа і малатка).

Падазраванага затрымалі, раней ён быў асуджаны за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства двух асобаў". На месцы на працягу трох дзён працавала следча-аператыўная група цэнтральнага апарату Следчага камітэту. Прызначаныя экспертызы, праведзены следчы эксперымент з удзелам падазраванага. Абвінавачанне яму яшчэ не выставілі. Высвятляюцца матывы яго ўчынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі