Падатковая правяла "кантрольную закупку" месца ў чарзе на мяжы

Абвесткі пра продаж чаргі / s13.ru, ілюстрацыйнае фота

Абвесткі пра продаж чаргі / s13.ru, ілюстрацыйнае фота

Падатковая інспекцыя правяла "кантрольную закупку" ў чарзе на мяжы, паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.

У сувязі з тым, што чэргі на выезд з Беларусі цяпер вялікія, некаторыя прадпрымальныя людзі сталі займаць месца, каб потым прадаць яго.

Жыхар Брэсцкага раёна ў тэлеграм-канале прапаноўваў месца ў чарзе на пункт мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Падчас кантрольнай закупкі ён ацаніў сваю паслугу ў 100 рублёў.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць яму выставілі да выплаты адзіны падатак у памеры 3400 рублёў. На першы раз мужчына атрымаў толькі пісьмовае папярэджанне пра адміністрацыйную адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі