Падаткавікі запатрабавалі ў праваабаронцаў дэкларацыі аб прыбытках

Дэкларацыі аб прыбытках запатрабавала ў беларускіх праваабаронцаў Міністэрства па падатках і зборах. Гэта адбылося на наступны дзень пасля прэс‑канферэнцыі, дзе прадстаўнікі праваабарончых арганізацый краіны заявілі пра супольны маніторынг парламенцкіх выбараў. Цягам апошніх дзесяці дзён паперы аб неабходнасці падаць дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці атрымалі старшыня Беларускага Хэльсінскага камітэту Алег Гулак, першы старшыня арганізацыі Таццяна Процька, віцэ‑прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, супрацоўнік БХК Зміцер Маркушэўскі, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, а таксама іх родныя.

Алесь Бяляцкі лічыць, што "пачаўся псіхалагічны і маральны ціск на праваабаронцаў напярэдадні выбарчай кампаніі". Валянцін Стэфановіч кажа, што ўсе праваабаронцы, што атрымалі лісты падаткавікоў, як добрапаслухмяныя грамадзяне, падалі дэкларацыі аб даходах. На ягоную думку, цяпер у Міністэрстве будзе вымярацца сума расходаў і даходаў. Будуць шукаць магчымасць выпісаць штраф, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі