"Падарунак Барадуліну" прэзентуюць 26 лютага ў Мінску

"Падарунак Барадуліну" прэзентуюць 26 лютага ў Мінску

26 лютага ў сталічным Доме культуры ветэранаў адбудзецца святкаванне дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і прымеркаваная да гэтай нагоды прэзентацыя альбома "Песні матчыны з Вушаччыны". На кружэлку, якую склалі народныя песні з радзімы дзядзькі Рыгора ў выкананні сучасных артыстаў, збіралі грошы праз краўдфандынг. На talaka.by сабралі 85% ад неабходнай сумы (2750 беларускіх рублёў).

Песні, якія ў тым ліку спявала маці паэта Акуліна Андрэеўна, пераасэнсавалі і аднавілі Сяржук Доўгушаў (аўтар і кіраўнік праекта), Ірэна Катвіцкая, Вера Саламонік, Ілона Лесь, Віктар Сямашка, гурты Re1ikt, Vuraj, Harmonic Style Project, "Варган", хор "Салютарыс" і іншыя.


"У лютым 2014 Vuraj прыйшоў да Рыгора Барадуліна дадому з канцэртам. Тады паэт падарыў мне кніжачку, якая так і называецца — "Песні матчыны з Вушаччыны". У ёй запісаны абрадавыя, пазаабрадавыя, лірычныя і застольныя песні. Тая сустрэча і падарунак ад Барадуліна натхнілі мяне заспяваць некаторыя творы з гэтай кнігі", — кажа Сяржук Доўгушаў.


26 лютага ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца канцэртная прэзентацыя праекта. Кошт квіткоў: 14 і 18 рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі