Пад Жлобінам ствараюць базу для прыёму ўцекачоў з Украіны

Як паведамляе БелаПАН, інфармацыя пра запланаванае стварэнне базы для ўцекачоў з Украіны з'явілася ў сацыяльных сетках. Валанцёры аб'явілі збор мэблі, вопраткі, бытавой тэхнікі, прадуктаў харчавання — усяго, што "спатрэбіцца людзям для нармальнага жыцця". Высветлілася, што базу хочуць стварыць у вёсцы Касакоўка Жлобінскага раёна. Там жыхар Жлобіна ўзяў у арэнду будынак былой школы і збіраецца размясціць каля 100 чалавек, дамаўляецца пра працу для іх.





Аднак мясцовыя ўлады пра такую ініцыятыву нічога не ведаюць. Ніхто з валанцёраў у райвыканкам не звяртаўся, а ў сельсавеце кажуць, што ў будынку былой школы немагчыма жыць.

 

Фота — ria.ru