Пад Жлобінам пачаліся вучэнні тэрытарыяльных войскаў

Удзельнікі вучэнняў тэрытарыяльных войскаў / скрыншот ВоенТВ
Удзельнікі вучэнняў тэрытарыяльных войскаў / скрыншот ВоенТВ

З 12 па 14 ліпеня ў Жлобінскім раёне праходзяць вучэнні тэрытарыяльных войскаў. Як паведамляе Мінабароны, камандна-штабнымі вучэннямі кіруе намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

"Мэта вучэння — ацэнка гатоўнасці службовых асоб сфарміраваных воінскіх частак тэрытарыяльных войскаў выканаць вучэбна-баявыя задачы, удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў рабоце на пункце кіравання і ў кіраўніцтве падпарадкаваным асабовым складам пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны", — рапартуе Мінабароны.

Удзельнікі вучэнняў будуць навучацца ахове і абароне "аб'екта тэрытарыяльнай абароны", нясенню службы на КПП падчас ваеннага становішча.

Аб стварэнні ў Беларусі атрадаў тэраабароны ўлады заявілі ў траўні 2022 года, хаця гэтая ідэя лунае ў паветры з 2000-х гадоў. Лукашэнка, гаворачы аб неабходнасці ў Беларусі тэраабароны, захапляўся "мабільнымі групамі" УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі