Пад Жабінкай у дальнабойніка выявілі дакументы з "шпіёнскім" чарнілам

Дакументы з "шпіёнскім" чарнілам / sudexpert.gov.by

Дакументы з "шпіёнскім" чарнілам / sudexpert.gov.by / sudexpert.gov.by

На дальнабойніка-міжнародніка, які працуе на казахстанскую фірму, пачалі крымінальную справу пасля праверкі дазволу на міжнародныя грузаперавозкі, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Пад Жабінкай інспектары праверылі ў мужчыны дакументы падчас вагагабарытнага кантролю. Дазвол падаўся ім падазроным, і дакумент адправілі на экспертызу.

Выявілася, што з бланкам дазволу ўсё ў парадку, але запісы на ім рабіліся сімпатычным чарнілам. Потым іх награвалі, каб яны зніклі, а на тым жа месцы запісваліся ўжо іншыя даныя. Такая схема выкарыстоўвалася некалькі разоў.

Пад Жабінкай у дальнабойніка выявілі дакументы з "шпіёнскім" чарнілам
Дакументы з "шпіёнскім" чарнілам / sudexpert.gov.by

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі