Вы тут

Пад "зачыстку" трапіў рок-клуб, заснаваны палітвязнем Ігарам Банцарам

Эмблема "Гродзенскага рок-клуба"

У Гродне ліквідуюць рок-клуб, заснаваны музыкам і палітвязнем Ігарам Банцарам. Рашэнне пра ліквідацыю прыняў 23 ліпеня мясцовы гарвыканкам.

Культурна-асветніцкая ўстанова "Гродзенскі рок-клуб" была заснаваная ў 2014 годзе. Мэтай называлася спрыянне развіццю некамерцыйнай мастацкай творчасці і падтрымка аматарскага мастацтва. Заснавальнікам клуба стаў Ігар Банцар — вядомы ў Гродне панк-музыка, лідар гурта "Mister X". 

Сёлета ў сакавіку ён атрымаў 1,5 года "хіміі" за танец у стрынгах перад міліцэйскай машынай. Праваабаронцы прызналі Банцара палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.