Пад уздзеяннем наркотыкаў мінчук спрабаваў скочыць з дзявятага паверха

Пад уздзеяннем наркотыкаў мінчук спрабаваў скочыць з дзявятага паверха

Мінскія міліцыянты выратавалі жыццё маладому чалавеку, які хацеў скочыць з дзявятага паверха, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

25 ліпеня ў 2 гадзіны ночы ў міліцыю затэлефанавала жыхарка дома №60 па вуліцы Солтыса. Яна паведаміла, што на гаўбцы дзявятага паверха стаіць малады чалавек і хоча скочыць наніз. 

Да месца здарэння адразу ж выбыў нарад міліцыі. Праваахоўнікі пабачылі на гаўбцы маладога чалавека, чые рукі былі ў крыві, бо ён перарэзаў вены кавалкам шкла. Асколак шкла ён шчыльна прыціскаў да горла і выкрыкваў пагрозы. 

У перамовы з маладым чалавекам уступіў участковы інспектар міліцыі, лейтэнант Яўген Хоміч. Яго напарнікі тым часам падняліся наверх і трапілі ў кватэру. Пачуўшы шум, мужчына паспрабаваў скочыць з гаўбца. Аднак міліцыянты паспелі злавіць яго за ногі. Нягледзячы на актыўны супраціў, мінчука змаглі знерухоміць.

29-гадовага маладога чалавека даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Паводле папярэдняга заключэння лекараў, у яго была перадазіроўка асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам "Альфа-ПВП". З маладым чалавекам працуюць псіхолагі і медработнікі.

Цяпер аператыўныя супрацоўнікі высвятляюць кола знаёмых мінчука, каб выявіць, у каго ён атрымаў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі