Вы тут

Пад Уздой кіроўца згарэў у аўтамабілі пасля сутыкнення

Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Пад Уздой адбылося ДТЗ, у выніку якога загінуў кіроўца легкавіка Honda Civic. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ, дарожнае здарэнне адбылося сёння на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы.

Легкавік Peugeot ішоў у кірунку Мінска. У пэўны момант машыну занесла на сустрэчную і яна сутыкнулася з Honda Civic. Кіроўцу Peugeot выкінула праз лабавое шкло на праезную частку, ён атрымаў траўмы, але выжыў. Мужчыну 1983 года нараджэння шпіталізавалі. А Honda Civic загарэлася і кіроўца загінуў у ёй. Яго асобу цяпер высвятляюць.

Пасажыраў у аўтамабілях не было. Аварыю расследуюць.