Пад што танчаць беларусы (+фота)

Еўрарадыё высветліла: беларусы – танцавальная нацыя і танчаць яны пад ўсё Нягледзячы на крызісы, прагнозы і т.д., беларусы працягваюць заставацца вясёлымі аптымістамі. Пра гэта сведчыць нядаўні “рэактарскі” канцэрт, што сутыкнуў на адной сцэне мала вядомы шырокаму колу мінскай публікі расійскі гурт “ГрАссМейстер” і рамантык-аркестр “Маланка Orchestra” пад кіраўніцтвам Лёні Паўлёнка.



Сам Лёня лічыць цалкам лагічным падобнае спалучэнне камандаў, і распавядае сваю гісторыю знаёмства з камандай “ГрАссМейстер”:

Лёня Паўлёнак: “Дзякуючы кантрастам атрымліваецца нешта цікавае… Першы раз “ГрАссМейстер” я пачуў на фэсце “Пустые холмы”, калі мы там гралі з “Нагуалям”.  Мне тады яны падаліся алдовымі музыкамі, можа таму, што была нейкая іншая праграма. А сёння я з імі паразмаўляў, і яны апынуліся вельмі прыгожымі знутры людзьмі”.





Як нам падалося, “ГрАссМейстер” апынуліся прыгожымі не толькі знутры, але і звонку: музыкі зайгралі паўтарагадзінны рок-н-рольны канцэрт, выконваючы свае старыя і новыя песні. Гурт парадаваў выдатным гучаннем, добрай ігрой і добрымі спевамі. Кажуць, яшчэ ў 96-м годзе  Арцемій Троіцкі назваў “ГрАссМейстер” “самым свежым у расійскай рок-музыцы”. У Беларусі ж падобную музыку зараз ніхто не іграе, можа таму часамі можна было чуваць у зале шэпт кшталту “шкада іх: такая музыка нікому не патрэбна ў наш час”





Тым не менш, па публіцы нельга было сказаць падобнае: публіка кінулася ў пляс. Рок-н-ролы, медлякі і проста адвольныя рухі… Больш таго, публіка ведала песні каманды “ГрАссМейстер” напамяць, бурна апладыравала і не адпускала музыкаў са сцэны. Відавочна, што на танцплацы былі сапраўдныя фанаты маскоўскага гурта.







Адзін з ініцыятараў і арганізатараў прыезда музыкаў у Мінск, а таксама сябра гурта, ставіў мэтай пазнаёміць больш публікі з творчасцю “ГрАссМейстера”, аднак, на яго думку, гэта не зусім атрымалася:

Арганізатар: “ Шчыра кажучы, атрымалася прынесці задавальненне ад пачутага сваім старым сябрам. Хоць на самой справе хацелася пазнаёміць з гуртом як мага больш беларускіх слухачоў, але не атрымалася. Аднак… усё атрымалася!”






Здавалася, што на канцэрце толькі і прысутнічалі фэны “ГрАссМейстера”: прыгожыя, дарослыя, нават у піджаках. Аднак не тут было! Хоць Лёня Паўлёнак і палічыў, што публіка ў клубе сабралася ў асноўным “грасмайстарская”, прыхільнкі рамантык-аркестра на канцэрце прысутнічалі! І яны таксама танчылі. З першых акордаў. Ды яшчэ як!

Глядачка: “Па вялікаму рахунку я прыйшла на “Маланку”. Я іх аднойчы чула. Мне асабліва падабаецца дзяўчына, якая танчыць стэп, хоць яна сёння не выступае. Атрымліваю асалоду ад музыкі”.

Самае прыкольнае, што ў адзіноце фэны “маланкі” не засталіся: да іх далучыліся фэны “ГрАссМейстера”, і пачалося сапраўднае танцавальнае беларускае вар’яцтва!









Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі