Пад Севастопалем пашкоджаны чарговы расійскі карабель — СМІ

Ад карабля ў Чорным моры ідзе дым

Ад карабля ў Чорным моры ідзе дым / @Crimeanwind

Чарговае надзвычайнае здарэнне ў Чорным моры пад Севастопалем. Крымскія рэсурсы паведамляюць пра гукі выбуху і публікуюць фота карабля ў дыме. Мяркуецца, быў пашкоджаны малы ракетны карабель "Буян-М" — носьбіт ракетаў "Калібр".

Між тым акупацыйныя ўлады Крыма кажуць, што "гучныя гукі ў раёне Паўночнага мола — гэта трэніроўкі разлікаў СПДА (супрацьпадводна-дыверсійнага забеспячэння)". Яны таксама сцвярджаюць, што ў Чорным моры ў раёне Севастопаля праходзяць вучэнні па пошукава-выратавальным забеспячэнні ў акваторыі Чорнага мора.

Нагадаем, на днях крымскія рэсурсы паведамлялі пра чарговы падбіты патрульны карабель. Напярэдадні гэты факт пацвердзілі ва ўкраінскіх ВМС.

Абедзьве аперацыі правялі СБУ разам з ВМСУ. Было выкарыстана "эксперыментальнае ўзбраенне марскіх дронаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі