Падводная лодка "Растоў-на-Доне" найхутчэй не падлягае аднаўленню

Пашкоджаная расійская падводная лодка "Растоў-на-Доне" 

Пашкоджаная расійская падводная лодка "Растоў-на-Доне"  / twitter.com/CITeam_ru

Расійская падводная лодка "Растоў-на-Доне" найхутчэй не падлягае аднаўленню. Апублікаваныя яе фотаздымкі, на якіх бачныя наступствы нядаўняга ракетнага ўдару. Дзякуючы здымкам, зробленым са спадарожніка, было вядома пра пашкоджанне ў насавой частцы. Цяпер жа высвятляецца, што яшчэ адна ракета ўдарыла ў правы борт за рубкай.

Інфармацыі пра тое, наколькі лодка выгарэла ўнутры, пакуль няма. Аднак ужо цяпер эксперты кажуць, што паколькі корпус моцна пашкоджаны, аднаўленне "Растова-на-Доне" калі і магчыма (а гэта трэба рабіць у Санкт-Пецярбургу), то яго могуць прызнаць немэтазгодным. Прасцей будзе падводную лодку спісаць.

У ноч на 13 верасня па сударамонтным заводзе ў акупаваным расіянамі Севастопалі быў нанесены ракетны ўдар (мяркуецца, што гэты былі брытанскія ракеты Storm Shadow). Пашкоджанні атрымалі вялікі дэсантны карабель "Мінск" і дызель-электрычная падводная лодка "Растоў-на-Доне", якія там знаходзіліся.

Эксперты лічаць, што "Мінск" можна лічыць ліквідаваным. Украінскі Генштаб ужо занёс у ліквідаваныя і падводную лодку "Растоў-на-Доне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі