Пад польскія санкцыі трапіла фірма Beloil і алігархі, звязаныя з Лукашэнкам
![Пад польскія санкцыі трапіла фірма Beloil і алігархі, звязаныя з Лукашэнкам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kmo_111307_37346_1_t218_183152.jpg.webp?itok=a5GN-srm)
26 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы апублікавала санкцыйны "чорны спіс", у які трапілі 35 кампаній і 15 фізічных асоб. Амаль цалкам яны адносяцца да Расіі, але ёсць і беларускі след. Пад польскія санкцыі трапілі алігархі Міхаіл і Саіт-Салам Гуцарыевы. Адзначаюцца іх сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам.
Таксама ў "чорным спісе" кампанія Beloil Polska з офісам у Варшаве. Да 25 сакавіка 2022-га 50% яе акцый мела "Беларуснафта", якая летась трапіла пад санкцыі ЕС. Далей 100% акцый апынуліся ў "Беларускай нафтавай кампаніі".
У МУС Польшчы кажуць, што польскі санкцыйны спіс — гэта ўдакладненне санкцыйнага спісу ЕС. Ён закрануў кампаніі і расійскіх алігархаў, якія працуюць на тэрыторыі Польшчы. Між іншым, у "чорны спіс" трапілі "Газпрам" і самая заможная жанчына Расіі, заснавальніца Wildberries Тацяна Бакальчук.
![Пад польскія санкцыі трапіла фірма Beloil і алігархі, звязаныя з Лукашэнкам](/sites/default/files/paragraphs/image/bl2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.