Пад парламенцкія выбары ў апазіцыі стварылася правацэнтрысцкая кааліцыя

Пад парламенцкія выбары ў апазіцыі стварылася правацэнтрысцкая кааліцыя

Апазіцыйныя арганізацыі стварылі правацэнтрысцкую кааліцыю. У яе ўвайшлі рух "За Свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя і аргкамітэт партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Гэтая кааліцыя сфармавала агульны спіс кандыдатаў на парламенцкія выбары, якія пройдуць не пазней за 11 верасня, інфармуе БелаПАН.

У кааліцыйны спіс увайшлі 93 чалавекі, паведаміў першы намеснік руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Яшчэ ў 17 акругах кааліцыя не будзе выстаўляць сваіх кандыдатаў, бо па іх плануюць вылучацца лідары дэмакратычных структураў або моцныя кандыдаты ад партнёрскіх структураў.

Губарэвіч адзначыў, што структуры кааліцыі прадстаўленыя ў спісе амаль прапарцыйна. 33% — гэта маладыя людзі да 35 гадоў, 29% — жанчыны.

Правацэнтрысцкія структуры плануюць, што іх кандыдаты пойдуць на выбары з сумесным пасланнем. Асноўныя яго палажэнні, па словах Губарэвіча, — гэта новая эканамічная палітыка і сістэмныя рэформы, рэформа дзяржаўнага кіравання, а таксама еўрапейскі выбар Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі