Пад Оршай рэйсавы аўтобус зваліўся ў кювет і перакуліўся (фота)

Пад Оршай рэйсавы аўтобус зваліўся ў кювет і перакуліўся (фота)

Увечары 28 ліпеня пад Оршай у ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус МАЗ, які ехаў па маршруце Орша-Гразіўка. Пра гэта ў сацсетках паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

ДТЗ адбылося каля 19.05 каля вёскі Савішчына. 66-гадовы кіроўца не ўлічыў стан аўтобуса і дарожныя ўмовы. У выніку аўтобус з'ехаў у правы кювет і перакуліўся. 

Пры ДТЗ атрымала траўмы 54-гадовая пасажырка. Яе даставілі ў траўматалагічнае аддзяленне аршанскай лякарні. 

Агулам у аўтобусе было 12 пасажыраў. 

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

Пад Оршай рэйсавы аўтобус зваліўся ў кювет і перакуліўся (фота)
Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама
Пад Оршай рэйсавы аўтобус зваліўся ў кювет і перакуліўся (фота)
Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі