Пад Мінскам затрымалі "наркамінёра", які рабіў да 100 закладак за дзень

Пад Мінскам затрымалі "наркамінёра", які рабіў да 100 закладак за дзень

У Мінскім раёне міліцыянты затрымалі закладніка псіхатропаў і марыхуаны, паведамляе прэс-служба МУС. Спецаперацыя праходзіла каля вёскі Лявонцьевічы пры сілавой падтрымцы АМАПу.

Падазраваным апынуўся 24-гадовы мінчанін, які працуе менеджарам у будаўнічай фірме.

Па словах міліцыянтаў, наркадылер паспяваў за дзень зрабіць каля 100 закладак на тэрыторыі Смалявіцкага і Мінскага раёнаў — пераважна па адным граме. У схованках праваахоўнікі выявілі каля 9,8 небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрону і не менш за 100 грамаў марыхуаны. Дома ў маладога чалавека знайшлі фасовачныя матэрыялы і электронныя шалі.

Мужчына заявіў, што распаўсюдам наркотыкаў займаўся праз інтэрнэт-краму.

Падазраваны змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу па ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пакінуўшы засады каля закладак, міліцыянты затрымалі яшчэ 10 чалавек, якія прыйшлі забіраць свае "пакупкі". Затрыманыя патлумачылі, што куплялі наркотыкі праз інтэрнэт-краму для ўласнага спажывання. На іх таксама пачалі крымінальныя справы па ч.1 арт.328. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі