Пад Мінскам пабудавалі дом, перакулены дагары (фота)

Першы ў Беларусі перакулены дагары дом з'явіўся за 30 км ад Мінска. Яго паставілі ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна. Як піша onliner.by, незвычайны будынак стане часткай новага турыстычнага комплексу "Дукорскі маёнтак".

Адраджэннем старой сядзібы і стварэннем турыстычнага комплексу займаецца мясцовае прадпрыемства "Пухавіцкі Аграпрадукт". У Дукоры адрэстаўравалі ўязную браму XIX стагоддзя, па фатаграфіях аднавілі стайню, паставілі домікі для турыстаў, карчму, бровар, некалькі майстэрняў. Верагодна, самым цікавым экспанатам туркомплексу стане перакулены дом. Усё ў ім будзе дагары нагамі, і нават мэбля будзе размешчаная на столі.

Будынак памерам 6 на 12 метраў стаіць на беразе невялікага возера. Звонку ён практычна гатовы. Засталося толькі паставіць ўваходныя дзверы і замаскіраваць пад коміны металічныя апоры. Каб забяспечыць устойлівасць будынку, работнікам давялося рабіць магутны бетонны падмурак.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі