Вы тут

Пад Мінскам ДАІ спыніла "Фальксваген", якім кіраваў 9-гадовы хлопчык

minobl.mvd.gov.by

У вёсцы Валяр'янава Мінскага раёна інспектары ДАІ 5 кастрычніка спынілі "Фальксваген", якім кіраваў 9-гадовы хлопчык, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Высветлілася, што бацька вырашыў навучыць сына ездзіць на аўто і пасадзіў яго за руль. Сам бацька хлопчыка сядзеў побач — на пярэднім пасажырскім сядзенні.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за перадачу права кіравання асобе, які не мае права кіравання транспартным сродкам. Матэрыялы перададзеныя для далейшага разгляду ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

ДАІ нагадвае, што навучаць кіраванню ў рэальных умовах можа толькі сертыфікаваны інструктар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.