Вы тут

Пад Кобрынам затрымалі п'янага кіроўцу фуры — 3,6 праміле алкаголю

brest.mvd.gov.by

14 траўня даішнікі ў Кобрынскім раёне на трасе М1 затрымалі фуру "VOLVO FL6 H", якім кіраваў 30-гадовы жыхар Баранавічаў, паведамляе прэс-служба УУС ДАІ Брэсцкага аблвыканкама. 

Мужчына быў нецвярозы: медагляд паказаў, што ў выдыханым ім паветры — 3,6 праміле алкаголю.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на тры гады. Пасля складання адміністрацыйнага матэрыялу кіроўца заснуў.