Пад канец года ў Мінску сустрэнуцца кіраўнікі дзяржаў АДКБ

Пад канец года ў Мінску сустрэнуцца кіраўнікі дзяржаў АДКБ

Чарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе ў Мінску бліжэй да канца года. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей пасля пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае БЕЛТА. Само пасяджэнне адбылося 17 ліпеня ў Мінску.

Макей паведаміў, што на пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні, якія будуць уносіцца на разгляд чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. 

Генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў удакладніў, што на пасяджэнні 17 ліпеня былі ўзгодненыя дакументы, якія разглядаліся раней на сустрэчах міністраў абароны і сакратароў бяспекі. Далей іх пададуць у вышэйшы орган арганізацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі