Пад Ізюмам знайшлі брацкую магілу ўкраінскіх вайскоўцаў

Пад Ізюмам знайшлі брацкую магілу ўкраінскіх вайскоўцаў

На могілках пад вызваленым Ізюмам выявілі брацкую магілу ўкраінскіх вайскоўцаў. У ёй пахавана да 25 чалавек, паведамляе hromadske.ua.

Сапёры ўжо скончылі праверку тэрыторыі вакол пахавання. 16 верасня павінна адбыцца эксгумацыя целаў загінулых.

Таксама на могілках знайшлі прынамсі яшчэ адно пахаванне неапазнанага ўкраінскага вайскоўца.

Агулам за час акупацыі на могілках Ізюма з'явілася больш за 460 новых пахаванняў. На большасці з іх стаяць толькі нумары на самаробных драўляных крыжах.

"Заўтра ж у Ізюме будуць журналісты — украінскія і міжнародныя. Мы хочам, каб свет ведаў, што рэальна адбываецца і да чаго прывяла расійская акупацыя. Буча, Марыупаль, цяпер, на жаль, Ізюм... Расія паўсюль пакідае пасля сябе смерць. І павінна за гэта адказваць. Свет павінен прыцягнуць Расію да рэальнай адказнасці за гэтую вайну", — так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым відэазвароце пракаментаваў жахлівую знаходку.

Пад Ізюмам знайшлі брацкую магілу ўкраінскіх вайскоўцаў
Пад Ізюмам знайшлі брацкую магілу ўкраінскіх вайскоўцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі