Вы тут

Пад Іўем вырасцілі бульбіну, з якой можна зрабіць дранікаў на цэлую сям'ю

БЕЛТА

Пад Іўем вырасцілі бульбіну, з якой можна зрабіць дранікаў на цэлую сям'ю. Як паведамляе БЕЛТА, гіганцкі карняплод вырас у фермерскай гаспадарцы "АграМаксДэн" і яго паказалі на сельскагаспадарчым кірмашы ў Мінску, які праходзіць па выходных каля Лядовага палаца.

Вага адной бульбіны гатунку "маніфест" — 1 кг 603 гр. Браты Максім і Дзяніс Шыльвяны, якія і трымаюць фермерскую гаспадарку, сказалі, што набылі пасадачны матэрыял такога гатунку толькі сёлета і гэта іх першы ўраджай, таму атрымаліся гэтулькі буйныя карняплоды.

Ураджайнасць бульбы ў іх гаспадарцы складае 45 цэнтнераў з гектара. Сёлета фермеры з-пад Іўя разлічваюць сабраць на продаж прыкладна 350 тон бульбы.