Пад Гроднам баявы танк тэставаў гуму (фота)

Такі эксперымент 9 верасня правёў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

40-тонная вайсковая тэхніка тэставала гумовае пакрыццё, каб паказаць трываласць вырабаў, якія атрымліваюць з другасных рэсурсаў. Як распавёў адзін з арганізатараў акцыі Міхаіл Ліс, акцыю правялі для папулярызацыі рэцыклінгу — новай тэхналогіі па пераўтварэнні адкідаў у тавары прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Менавіта яна дасць новае жыццё адкідам, якія збіраюцца на беларускіх звалках. 

Паводле інфармацыі арганізатараў акцыі, у Беларусі штогод назапашваецца больш за 100 тысяч тон гумовых адкідаў, у тым ліку 62 тысячы тон пакрышак. Толькі пад Гроднам штогод утылізуецца да 20 тысяч тон аўтамабільных шын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі