Пад Гомелем апаганілі надмагільны помнік Міхася Жызнеўскага
![Пад Гомелем апаганілі надмагільны помнік Міхася Жызнеўскага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pomnik-2007.jpg.webp?itok=9H2YwcMv)
На могілках у вёсцы Сцяг Працы Гомельскага раёна невядомыя апаганілі помнік Героя Украіны беларуса Міхася Жызнеўскага, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на яго сястру Наталлю Жызнеўскую.
Жанчына распавяла, што ёй затэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што помнік брату запэцканы фарбай. Невядомыя замазали чырвонай фарбай беларускі гістарычны герб "Пагоня", а таксама дзяржаўны герб Украіны.
Міхась Жызнеўскі быў адным з першых забітых на Еўрамайдане 22 студзеня 2014 года. Пасмяротна яму надалі званне Героя Украіны.