Пад Феадосіяй у аварыю патрапіў аўтобус з беларускімі турыстамі

Аўтобус з беларускімі турыстамі патрапіў у аварыю 2 ліпеня ў Крыме пад Феадосіяй. Ён сутыкнуўся з легкавіком. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Новый Регион", пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Аварыю справакаваў 21-гадовы жыхар Феадосіі, які на сваім аўтамабілі "Чэры Амулет" выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе і сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам "Сетра". У ім ехалі 10 чалавек, якія вярталіся з Феадосіі ў Беларусь.

Кіроўца легкавіка загінуў на месцы, а двое яго пасажыраў патрапілі ў бальніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі